такія вось менчукі
Mar. 13th, 2010 04:02 pmБыў нядаўна на сустрэчы прадстаўнікоў жыдоўскіх арганізацый Нью-Ёрка. Адна маладуха пасьля сустрэчы кажа, што яна родам зь Менску. "О, - кажу беларускай моваю, - мне вельмі прыемна сустрэцца зь зямлячкай тут на Нью-Ёркшчыне". Яна ў адказ толькі матляе галавой: маўляў, не, ніхт ферштэйн, толькі англійская, руская і іўрыт. Ядрыцьтваюўкачэль! Чалавек нарадзіўся і вырас у Менску, у той час, мяркуючы паводле яе прыблізнага ўзросту, калі ўсе пасьпяхова вывучалі родную мову ў школках, і - ні бельмеса па-беларуску! Хаця... магу такое зразумець, толькі калі яе бацькі увязьлі за мяжу ў дашкольным узросьце.
Хаця гэта не найгоршы варыянт. Пра горшы я пісаў раней, у допісе пра "рускае тэлебачаньне ў Нью-Ёрку". Ой вэй.
Хаця гэта не найгоршы варыянт. Пра горшы я пісаў раней, у допісе пра "рускае тэлебачаньне ў Нью-Ёрку". Ой вэй.
no subject
Date: 2010-03-15 04:45 am (UTC)