Габрэі Беларусі - дзе?
Nov. 21st, 2010 09:22 amКуды знікаюць беларускія габрэі?
Пытанне - калі не паводле радкоў Шэкспіра, дык прынамсі годнае музыкі Чайкоўскага ("Куда, куда, куда вы удалились?") Здаецца, у Беларусі нехта ачухаўся, што некага ў ландшафце краіны не хапае. А і праўда: куды ж яны, то бок, мы ўсе падзяваліся з зямлі беларускай? Зразумела, апрача тых, хто назаўсёды ў гэтай зямлі застаўся, З"Л (няхай будзе благаславёная памяць аб іх). У Польшчы і Літве (разам) габрэяў яшчэ менш, чым у Беларусі, па тры тысячы на краіну прыблізна, але там, асабліва ў Польшчы, гэта Тэма. Ну, іншы раз можна задумацца, ці не робяць там новы капітал на габрэйскіх касцях. Бо нехта й робіць, і не самым прыгожым чынам. Але ўсё адно: тэма ў грамадзтве паднятая, існуе і гучыць. Літва толькі нядаўна пачала рухацца ў гэты бок. З якіх прычын - размова асобная, але, як кажуць, працэс пайшоў. У Беларусі, нажаль, толькі рэдкія публікацыі накшталт гэтай з'яўляюцца слабымі індыкатарамі таго, што габрэі ў Беларусі ўвогуле былі. Ды і самі беларускія габрэі, што яшчэ застаюцца ў краіне, як слушна кажа ў публікацыі Вольф Рубінчык, "чэмпіёны па хованках". Тое, што мне давялося зрабіць на ніве паблісіці габрэйскае музыкі не толькі для габрэяў (чатыры "Жыдовішчы", "КлезмерШОК" і г.д.), - гэта, як я цяпер бачу звонку сітуацыі і па прашэсці пэўнага часу, - увогуле нейкая анамалія, нонсэнс, улічваючы агульны кантэкст грамадзкай абыякавасці да гэтага і падобных пытанняў. Так ці інакш, асабіста мне вельмі хочацца спадзявацца, што больш актыўнае звяртанне да тэмы беларускіх габрэяў у беларускіх мэдыя стане паказчыкам узмацнення ўласна беларускай самасвядомасці, пераўтварэння (нарэшце) з "тутэйшых" у гістарычна самаасэнсаванае грамадзтва.

no subject
Date: 2010-11-21 11:27 pm (UTC)Там было чище.
no subject
Date: 2010-11-22 12:38 am (UTC)Но, во-первых, это отдельная тема, и, во-вторых, увы, это невозможно. Тот мир был проще реального, большого мира, и оттого безусловно счастливее. Хорошо, что с нами навсегда остались тёплые воспоминания, к которым при встрече приятно возвращаться.