Из когда-то прочитанного
Dec. 7th, 2005 09:08 pmКРАЙ С ПЯЦЬЦЮ НАЦІЯМІ.
На зямлі беларускай жывуць пяць відных націй, ня лічачы дробных, як татары, караімы. Некатарые національные культуры, як расейская, польская, і часьцю жыдоўская, маюць ужо вялікае національнае багацтва, добра развітую літаратуру, духоўнае жыцьцё; другіе, як адвечные жыхары гэтай зямлі — беларусы, літоўцы, толькі пачынаюць работу дзеля развіцьця сваей національнай культуры.
Кажуць, што жыды па ўсяму сьвету тые самые: а хто ездзіў па сьвеці, той заўважыў-бы, што толькі эдукаванаму жыду ўсё роўна, дзе жыць, а простые жыды любяць свой край і можэ менш, чым якая другая нація, перэезджаюць з мейсца на мейсцо. Украінскіе жыды сідзяць на Украіне і да нас ня едуць; беларускіе жыды едуць толькі у Амэрыку, а адтуль ізноў у сваё мястэчка; польскіе жыды моцна адбіваюцца ад «літвакоў» ва ўсім; с пад Рыгі жыды, жывучы паміж латышоў і немцоў, саўсім інакшые, як жмудзкіе і т. д. Усякай гэтай націі беларуская земля і суседзі панакладалі сваё клеймо, але найбольшае клеймо усё-ж такі паставіў беларускі народ усім «тутэйшым» палякам і рускім: ён надаець спосаб гутаркі (тэмбр і такт мовы); дзесяцімільённае беларуске морэ абмываець кругом усякую націю, і усім ім прыходзіцца да гэтаго мора прыглядацца і да яго цьвёрдых старадаўніх звычаёў і фасоноў прырыхтовывацца.
Ад супольного жыцьця неколькіх розных народоў край мае шмат карысьці: яго агульная культура падыймаецца…
Жыды… прывыклі адзін аднаму памагаць і трымацца разам каб ня згінуць, праз усю сваю тысячэлетнюю цяжкую гісторыю; ад гэтаго яны маюць большую, чым другіе націі, прывычку да грамадзянскаго жыцьця; можэм і мы у іх павучыцца, прыгхлядаючыся да іхняго грамадзянскаго жыцьця.
Калі наш край дачэкаецца ціхаго і згоднаго жыцьця ўсіх націй і будуць праведзены справядлівые національные граніцы, тады развіцьцё і духоўнае і матэр’яльнае высока падымецца, нават шмат вышэй, чым у мейсцох з адным толькі племенем.
А. Ў.
Фольваврак Мігаўка.
10/VI — 1912 г.

Наша Нiва. 1912. №24
no subject
Date: 2005-12-07 07:21 pm (UTC)