«Прадаецца толькі тое, што запатрабавана, што «ўбіта» ў свядомасць, што існуе, як знак, сімвал, код, што адразу пазнаецца і лёгка паддаецца ідэнтыфікацыі…»
А то я думаю, дзіўлюся - што гэта аніводны клуб у Мінску не адазваўся на прапанову зайграць там канцэрты габрэйскай музыкі ў верасні... Нават адказаць што-небудзь па e-mail'е, відаць, лічаць ніжэй за свою годнасць. І адпаведныя (мадэратаваныя) суполкі ў LJ таксама праігнаравалі, то бок, адхілілі аб'явы з прапановай канцэртаў. А яно, аказваецца, не ўбіта ім у свядомасць. Хіба не тым і не туды білі. כאָטש בין איך איצט אין ניו-יאָרק, איך האָב שוין בענקשאַפט נאָך דעם