klezmer: (hands playing music)
[personal profile] klezmer
49,91 КБ

29 чэрвеня 2008 г. а 18-й гадзіне ў кавярні "Стары Менск", што па пр. Незалежнасьці, 14, адбудзецца чарговы штогадовы Аўтэнтычны Пэрформанс Культуры Былой Нацыянальнай Большасьці "Жыдовішча". У гэтым годзе зь некаторых прычын Пэрформанс мае назву "Разьвітаньне з РаДзімай". Менавіта гэты палянэз Агіньскага доўгія гады выконваў функцыю кошэр-танца - танца нявесты з мамай, сяброўкамі ды равінам (трымаючыся за хустачку) на габрэйскім вясельлі ў Беларусі.
Іншая назва Трэцяга "Жыдовішча" - Апошняе нефармальные пасяджэньне Клюба габрэйскай музыкі
(для тых хто ўпершыню – яно ж першае).
На павестцы дня:
1) Аляксандр Памідораў сьпявае песьні і расказвае майсы. Сябры далучаюцца.
2) “Minsker Kapelye” разьвітаваюцца з тымі, хто ўвогуле ведае, хто яны такія, і з тымі, хто з прычыны відавочных абставін яшчэ ня ведае. Мы не кажам “бывай, Радзіма”, мы кажам “Зай гезунт”;
3) зь “Minsker Kapelye” разьвітаваюцца (да сустрэчы ў неакрэсленай будучыні) сябры і калегі – тыя, хто яшчэ застаўся ў Менску і ў каго ў дзень гэтага ўрачыстага пасяджэньня няма сольнага канцэрту, нечаканай хваробы і іншых неадкладных спраў;
4) “Minsker Kapelye” граюць разьвітальны кошэр-танц “Разьвітанне з РаДзімай” на музыку Агіньскага і словы Баал Шэм-Това. Таму што разьвітаваюцца (сябры могуць тут таксама далучыцца);
5) розныя напоі і стравы ад “Старога Менску” за кошт тых, хто гэтыя напоі і стравы замаўляе. П’юць і ядзяць тыя ж.
P.S. Вельмі раю безалкагольныя кактэйлі "Цюлень" і "Манга". Смаката!

Profile

klezmer: (Default)
klezmer

August 2011

S M T W T F S
  12345 6
78910111213
141516171819 20
21222324252627
28293031   

Most Popular Tags

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Oct. 8th, 2025 07:51 am
Powered by Dreamwidth Studios