сустрэчы дня
Apr. 29th, 2006 02:00 amСёньня адбылося некалькі вельмі прыемных сустрэч. Па-першае, сустрэў маю былую настаўніцу, а пасьля й выклачыцу ў консе А.М.Г. (так, мы сустракаемся ледзьве не штодня, але па першы раз за доўгі час нармальна пагутарылі за абедам). Па-другое, пралятаючы праз другі вонкавы паверх гандлёвага дома "На Нямізе" сустрэў
maryjka_ і
auldnick, што сядзелі ва ўтульнай кавярні. Шкада, не было зусім часу затрымацца пагутарыць. Ну і па-трэцяе, сустрэў Шабэс у "Гілелі" ў прыемнай кампаніі. Вось такі выдаўся дзень. ברוך ה
no subject
Date: 2006-04-29 09:01 am (UTC)