klezmer: (Owl with shawm)
[personal profile] klezmer
(засьпяваю хіба ва ўторак 15-га на маім & Friends' канцэрце)

У той жудасны год, у нянасныя дні,
Калі холад забраўся і ў сэрца, і ў дом,
Калі я быў у цэлым сусвеце адзін,
І няспынна стаяў у маім горле ком,

Калі брыдкай, мярзотнай пачвараю страх
Поўз праз мозг і нахабна пускаў карані,
Калі біла жыццё мне з размаху ды ў пах
Ты з'явіўся – у змрочнай начной цішыні.

Ты зайшоў, быццам сто разоў быў ў мяне,
Быццам столькі сказаў, што можна маўчаць,
У той момант я ведаў: мяне абміне
Ўсё зло, што на свеце я мог напаткаць.

Мы хадзілі на святы, глядзелі кіно,
Усміхаліся лёсу, а ён, хіба, нам.
І за тую ўсмешку мы пілі віно
Смак якога ўзгадаў бы, адпіўшы хоць грам.

Ты сказаў: “Будзе ўсё, як яно мусіць быць,
Думай добра: так лепш, чым бяду гараваць”.
З тваім словам я здолеў той час перажыць
З гэтым словам я здолеў сабой ізноў стаць.

Тады зноў змог я дыхаць, сьпяваць, вандраваць,
Быць занудам, сьмяяцца і таньчыць у сне.
Мне пашчасціла некалі сябра спаткаць,
Каб застаўся я ў свеце, а сябар – у мяне.

Цябе бачу ў светлых раз-пораз у снах,
На рацэ і ў гаі, і ў вясковай глушы,
І на вуліцах шумных у ста гарадах –
Адчуваю выразна твой след у душы.

Спадарожнікі ў цесным купэ цягніка,
Што часова спыніўся ў горадзе М...
За акном свой маршрут паўтарае рака,
І ўносіць адбіткі людзей і фанэм.

Нью-Ёрк, 2010

Date: 2010-06-10 09:50 am (UTC)
From: [identity profile] rintin-story.livejournal.com
Хорошо.

Date: 2010-06-10 01:42 pm (UTC)
From: [identity profile] klezmer.livejournal.com
Спасибо, Рин. Настоящие друзья способствуют.

Profile

klezmer: (Default)
klezmer

August 2011

S M T W T F S
  12345 6
78910111213
141516171819 20
21222324252627
28293031   

Most Popular Tags

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Feb. 23rd, 2026 02:31 pm
Powered by Dreamwidth Studios