Date: 2009-06-26 10:40 pm (UTC)
From: [identity profile] peter-rezvanov.livejournal.com
На жаль, са снежня МЯТ ужо не выдаецца. Але Рубiнчык сапраўды чалавек цiкавы: акрамя шахмат ён яшчэ спрабаваў тое-сёе з Харыка на беларускую мову перакасцi. Не ведаю, як у арыгiнале, але пераклад падабаўся!..

Date: 2009-06-26 11:31 pm (UTC)
From: [identity profile] klezmer.livejournal.com
Шкада, што МЯТ не выдаецца. Усё ж такі гэта ўнікальнае ў пэўным сэнсе выданьне было. У мяне захаваліся некаторыя нумары. Калі я чытаў пару дзён таму гэты матэрыял у "Нашай Ніве", я раптам падумаў, наколькі б арганічна такі чалавек як Вольф стаў бы часткай ідышыстскай суполкі ў Нью-Ёрку. Альбо ў Тэль-Авіве. Я маю на ўвазе, там, дзе адпаведнае асяроддзе ёсьць. Такія людзі заўсёды будуць цікавымі людзям. Ня ведаю, ці ёсьць у Вольфа ЖЧ, але хочацца пажадаць яму, каб ён працягваў рабіць сваю важную справу.
Яшчэ адно назіраньне: неяк раптам, адначасова ідышысты на Беларусі, тыя, хто мог прадстаўляць ідышскую культуру, пакінулі яе - фізычна альбо культурна. У 2007-м ня стала Ніны Сьцяпанскай, З"Л, у 2008 з'ехаў я, а праз некалькі месяцаў і Ала Данцыг ([livejournal.com profile] facefactor), у сьнежні Вольф спыніў выхад МЯТ... Прыкметы часу?

Profile

klezmer: (Default)
klezmer

August 2011

S M T W T F S
  12345 6
78910111213
141516171819 20
21222324252627
28293031   

Most Popular Tags

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Feb. 20th, 2026 01:21 am
Powered by Dreamwidth Studios