klezmer: (hands playing music)
[personal profile] klezmer
Вчера попали на бесплатный концерт Горана Бреговича и его Свадебно-Похоронного Оркестра в Проспект парке – в рамках ежегодного летнего фестиваля.
Несмотря на будний день и дождь, публики собралось довольно-таки много. Подумалось, что Горан Брегович – одно из воплощений принципа «успех – значит успеть». Человек, первый представивший балканскую музыку на мировой музыкальной сцене. Вместе с Эмиром Кустурицей, разумеется.




Date: 2009-06-12 11:32 pm (UTC)
From: [identity profile] yidmama.livejournal.com
а сегодня он уже в Торонто выступает! тоже бесплатно.

Date: 2009-06-13 01:00 am (UTC)
From: [identity profile] klezmer.livejournal.com
Жителям Торонто тоже хорошо! Горан передаст вам от нас горячий нью-йоркский привет :)

Date: 2009-06-13 07:18 am (UTC)
From: [identity profile] shupa.livejournal.com
Человек, первый представивший балканскую музыку на мировой музыкальной сцене. Вместе с Эмиром Кустурицей, разумеется.

Horror...

Date: 2009-06-13 01:42 pm (UTC)
From: [identity profile] klezmer.livejournal.com
What's so horrible about that? Am not I right?
Есть те, кто обозначают тренды и темы, а есть те, кто в них вливаются. По-моему, совершенно очевидно, что Брегович и Кустурица обозначили балканскую тему в мировой культуре так, как никто до них этого не делал.

Date: 2009-06-13 07:06 pm (UTC)
From: [identity profile] shupa.livejournal.com
Страшна тое, што тое, што робіць Брэгавіч, у некаторых частках сьвету ўспрымаецца як “балканская тэма”. Гэта мне нагадвае колішнюю “рускую” тэму на Захадзе, прадстаўленую “Очы чорнымі” і абскурным танцам “казачок”.

Date: 2009-06-13 09:00 pm (UTC)
From: [identity profile] klezmer.livejournal.com
Брэгавіч у ліку першых прадставіў сьвету балканскую тэму, адркыў шлях шматлікім балканскім і калябалканскім праектам, якіх на сёняшні дзень сотні па ўсім сьвеце. Нават калі некаторыя з тых праектаў эстэтычна больш цікавыя за Брэгавіча - яны пайшлі ягоным шляхам. Тое, што ён уводзіць часам папсовы элемент у свае кампазіцыі, - неабходны прыёем у мас-культуры. Прыём, які меў свой станоўчы эфект. І тут трэба не крытыкаваць і тым больш не паліваць брудам, а аналізаваць, як такі фэномен (а Брэгавіч - гэта без сумневу фэномен) атрымаўся. Ну і - імкнуцца да дасягненьня такога ж посьпеху сваімі арыгінальнымі ідэямі і ўменьнем іх удала ўвасобіць. Фактам ёсьць тое, што Брэгавіч - супэрпапулярны кампазітар і выканаўца. Да таго ж, адзін з нямногіх прадстаўнікоў былога сацыялістычнага лягеру, якому ўдалося заваяваць сапраўды сусьветную папулярнасьць. Назавіце мне, акрамя Брэгавіча і Кустурыцы, яшчэ каго-небудзь... Я, шчыра кажучы, ня ведаю.
Канешне, ёсьць шмат папулярных музыкантаў, але Майкл Джэксан ці Брытні Сьпірс мне асабіста значна менш цікавыя за Брэгавіча.

Date: 2009-06-13 09:16 pm (UTC)
From: [identity profile] shupa.livejournal.com
Ну, скажам, Le Mystere des Voix Bulgares грымелі па Эўропе яшчэ калі Брэга толькі “ахмураў” са сцэны дзяўчат сваім белым стратакастэрам :) І гэта была сапраўдная балканская музыка. Каго яшчэ назваць - Тэадосій Спасаў, Влатка Стэфаноўскі, Тараф дэ хайдукс, Тамара Обровац, Нікола Параў, Хімза Паловіна, Эсма Рэджэпава, аўтэнтычная македонская і баўгарская музыка, сэўдалінкі, клапы.

А Брэгавіч - гэта кіч і разьвесістая клюква. Ка-ла-шні-каў! Што яшчэ? Турбафолк? Цэца? Нууу...

Вось я затое з прыемнасьцю паслухаў пра МК у тым Радыё Форвэртс :)

Date: 2009-06-13 09:27 pm (UTC)
From: [identity profile] klezmer.livejournal.com
Дзякуй за апошнее, прыемна :-)

А з усіх названых імёнаў мне вядомыя толькі Тэраф дэ Хайдукс. Аспэкт, які я падкрэсьліваў увесь час у маёй адповедзі на Ваш камэнтар, - гэта ня толькі цікавая музыка, але пасьпяхова, на сусьветным узроўні, рэалізаваны творчы праект. Я ані на момант не сумняваюся ў эстэтычнай і духоўнай вартасьці сьпяваньня жанчын у балгарскім сяле, але гаворка бо йдзе пра іншае. Так турбафолк - гэта тое, што "піпл хавае", і тое, што адкрывае, як я ўжо сказаў, дзьверы для многіх іншых.

Date: 2009-06-13 09:31 pm (UTC)
From: [identity profile] shupa.livejournal.com
Тое, што ён уводзіць часам папсовы элемент у свае кампазіцыі - :))))

У яго іншых элемэнтаў няма!

Date: 2009-06-13 09:42 pm (UTC)
From: [identity profile] klezmer.livejournal.com
Гэта ня так. У яго шмат традыцыйных элементаў, прычым, на спалучэньні традыцый, якія ў рэальнасьці ніколі не спалучаліся (сэрпская медная капэла і балгарскі народны сьпеў).

Date: 2009-06-13 10:26 pm (UTC)
From: [identity profile] klezmer.livejournal.com
Паслухайце агляд новай кружэлкі Дэвіда Кракаўэра і яго "Klezmer Madness" з SoCalled. Ёсьць што паслухаць!
http://yiddish.forward.com/last-radio-program/

Date: 2009-06-13 09:29 pm (UTC)
From: [identity profile] shupa.livejournal.com
Ну калі яшчэ тыпалягічна блізкае параўнаньне прывесьці - гэта калі б Вы хвалілі хор Аляксандрава - бясспрэчна сусьветна папулярны калектыў - за тое, што адкрывае сьвету “рускую тэму”.

Так. Брэгавіч - гэта менавіта Брытні Сьпірс і Майкл Джэксан. Таму мяне гэта так зачапіла. Ясна, што пра яго ў сьвеце ведаюць у 100 разоў больш, чым пра які Mostar Sevdah Reunion ці пра Старасьціна. Вы хочаце ісьці дарогай Брэгавіча? Шкада... Ну, шкада, што якаснай музыкай зарабляецца значна менш грошай, чым розным сьмецьцем.

Date: 2009-06-13 09:39 pm (UTC)
From: [identity profile] klezmer.livejournal.com
Я ўпэўнены, што якасная музыка можа таксама быць пасьпяховай, хоць яе масы не пайдуць слухаць.
Цяпер ўявіце сабе: нейкі чалавек ні ў зуб нагой пра балканскую музыку. Наўрад ці першае, што яму трапіцца (альбо трапілася б гадоў 10 таму) - гэта Фанфарэ Чокарліэ, Тэраф дэ Хайдукс альбо Бобан Маркавіч. Мабыць, гэтым першым знаёмствам будзе той жа Брэгавіч альбо Кустурыца, але калі ў чалвека ёсьць сэйхл, ён пашукае, што ёсьць акрамя гэтых музыкаў, мабыць, нават да каранёў зьвернецца.
Каб ісьці дарогай Брэгавіча - ой шмат чаго трэба. І талент, і прабіўная сіла (promotion), і ўдача - to meet right people in right place and right time, адчуваньне "духу часу", "Цайтгайсту" - што будзе папулярным сёньня, заўтра. Знаёмствы, зноў такі. Так што гэта ня так проста: захацеў - пайшоў той дарогай, захацеў - не пайшоў.

Profile

klezmer: (Default)
klezmer

August 2011

S M T W T F S
  12345 6
78910111213
141516171819 20
21222324252627
28293031   

Most Popular Tags

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jan. 10th, 2026 03:57 pm
Powered by Dreamwidth Studios