Унікальныя габрэйскія могілкі — драўляныя
Apr. 11th, 2009 12:59 amУ часе вайны нацысты зьнішчылі ў Леніне больш як 2000 габрэяў. Мемарыял ахвярам Халакосту можна пабачыць пры ўваходзе на старажытныя юдэйскія могілкі. Яны унікальныя і самі сабой. Старыя надмагіллі там — драўляныя. Сотні помнікаў, выразаных з тоўстага дрэва. Гэткіх драўляных габрэйскіх надмагілляў, густа спярэшчаных тэкстамі і разьбою, няма больш нідзе ў Беларусі. Так і шапоча тут дзіўны гай на краі Леніна.
З артыкулу "Мяжа Усходу і Захаду" ("Наша Ніва").
З артыкулу "Мяжа Усходу і Захаду" ("Наша Ніва").