Ідыш-беларускі слоўнік Астравуха
Feb. 10th, 2009 03:46 pmАтрымаў сабж нарэшце. Вельмі ўражаны. Канешне, ва ўсякім выданьні можна знайсьці недахопы, але "плюсы" тут з галавой перакрываюць "мінусы" (напрыклад, адсутнасьць габрэіцы ў ідышскіх слоўнікавых артыкулах). Сапраўды, як і казалі, гэта больш за слоўнік: гэта ўдалая спроба прадоўжыць у пашыраным фармаце тую працу, што калісьці пачаў рабіць Зьмітрок Бядуля ў ягонай брашуры "Жыды на Беларусі" (1918). Дарэчы, Аляксандр калісьці публікаваў вытрымкі са сваёй фундаментальнай працы ў "габрэйскім" выпуску часопіса Arche. Гэтае выданьне таксама знаходзіцца ў сучаснай навуковай плыні (ёсьць параўнальнае дасьледаваньне, напрыклад, польскіх і ідышскіх прымавак, выдадзенае ў Кракаве, мне давялося набыць асобнік падчас маёй акадэмічнай вандроўкі па Польшчы ў жнівені 2007 г.)
Адным словам, хочацца павіншаваць усіх і, канешне, аўтара гэтага цудоўнага выданьня.
Але пытаньне, у якой ступені слоўнік Астравуха запоўніць лакуну культурнага бяспамяцтва шмат каго з беларусаў і габрэяў, застаецца адкрытым.