Паверу мастацтва арыфметыкай
Oct. 20th, 2008 02:27 pmСёньня нарэшце абазначыўся тэрмін маёй працы ў пастаноўцы "Гімпл Там" (паводле Ісаака Башэвіса Зінгера) у тэатры "Фолксбінэ" - 4 тыдні рэпетыцый і 5 тыдняў сьпектакляў па 7 сьпекаткляў на тыдзень (ня кожны дзень, але тры дні па 2 сьпектаклі на дзень і вечар суботы з адным прадстаўленьнем). У час, калі краіну трасе ад крызіса, калі людзі пачкамі губляюць працу, - гэта зусім нядрэнна, я павінен сказаць.